Нобелеўскі лаўрэат заявіла, што калі яна зараз вернецца ў Беларусь, то паўторыць лёс Аляксея Навальнага — апынецца ў турме.

— Цяпер я не магу вярнуцца на радзіму. Таму чаканне новай сустрэчы з Мінскам я патрачу на тое, каб напісаць кнігу пра тое, як гэта адбылося, што людзі сказалі: «хопіць», і што сусед выступіў супраць суседа. Пра тое — што ў нашых турмах сёння катуюць людзей, як калісьці ў лагерах, — распавяла пісьменніца.

Яна прызналася, што праца над кнігай ідзе вельмі цяжка — многія гісторыі выклікаюць у яе слёзы. Напрыклад, гэта і выступленні студэнтаў у судзе з апошнім словам, і прысуд мінчанцы, якая напісала на асфальце «Жыве Беларусь», і гісторыя жанчын, якім давялося нелегальна пераходзіць мяжу з Літвой.

«Хацела напісаць пра каханне і старасць. Але давядзецца пачакаць…» — кажа пісьменніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0