Фота Уладзя Грыдзіна.

Фота Уладзя Грыдзіна.

7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд вынес вырак Арцёму Дубскаму — год калоніі.

Хлопца судзілі па артыкуле 415 КК «Парушэнне адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі». Артыкул прадугледжвае толькі турму, але нядаўні выпадак з Максімам Дашуком абнадзейваў на больш аптымістычны вынік пасяджэння.

Арцём Дубскі — адзін з удзельнікаў «Працэсу чатырнаццаці», які быў асуджаны да двух гадоў «хатняй хіміі». Пакаранне ён адбываў у Асіповічах. Зрэшты, мінулай восенню пасля ціску з боку міліцыі і спецслужбаў Дубскі быў вымушаны прасіць прытулак ва Украіне.

У лютым Арцёма затрымалі на Гомельскім чыгуначным вакзале, калі хлопец ехаў у Мінск на акцыю прымеркаваную да Дня святога Валянціна. Два месяцы «маладафронтавец» правёў у асіповіцкім і бабруйскім ізалятары.

Але перад стартам праграмы «Усходняе партнёрства» Дубскага нечакана выкінулі з турмы. Амаль адразу пасля вызвалення ён прыняў актыўны ўдзел у галадоўцы салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам.

Дзяржаўны абвінаваўца Лазарэнка запатрабаваў вынесці Дубскаму пакаранне ў выглядзе паўгоду калоніі. У сувязі з тым, што хлопец не адбыў яшчэ год «хатняй хіміі», пракурор прапанаваў замяніць яго яшчэ на шэсць месяцаў турмы.

Суддзя Жанна Шарабайка задаволіла патрабаванні пракурора цалкам. Арцёму кайданкі апранулі проста ў судовай залі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?