Супраць Алены Гнаўк, якую 2,5 месяцы таму асудзілі да 2 гадоў хатняй хіміі па справе карагодаў, распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

У пастанове адзначаецца, што яна «ў зале «Дома правасуддзя» выказалася фразай, якая змяшчае негатыўную ацэнку і з’яўляецца абразлівай у адносінах да дзеючага прэзідэнта, чым публічна абразіла яго». 

Як лічыць сама Алена, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна выступала ў якасці абвінавачанай, яна проста некарэктна выказалася пра Лукашэнку, але абраз не было.

Падставай для завядзення справы стала заява аднаго з ахоўнікаў Ленінскага РАУС Брэста, які знаходзіўся на судзе. Жанчыне пагражае да чатырох гадоў зняволення (ч. 1 арт. 368 КК).

На гэты момант Алена з'яўляецца падазраванай, але 26 ліпеня яе зноў выклікаюць у СК Брэста. Справу Гнаўк вядзе следчы Мілеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0