Апроч расійскага Wildberries і падраздзяленняў ва Украіне, пад санкцыі таксама трапілі падраздзяленні ў Беларусі, Польшчы, Арменіі, Казахстане. 

Усе актывы кампаніі блакуюцца, забараняецца транзіт рэсурсаў, пералёты і перавозкі праз тэрыторыю Украіны. Уводзіцца забарона на перадачу ім тэхналогій і правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама забарона на вывад капіталу за тэрыторыю Украіны. 

Бакальчук стала найбагацейшай жанчынай Расіі сёлета ў лютым. З пачатку года яна зарабіла 443 мільёны даляраў, яе актывы дасягнулі 9,53 мільярда. 

У Мінску Wildberries мае каля 100 пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0