«МФВ дапаможа кожнай краіне-сябру арганізацыі», — сказала яна. 

У межах гэтай раздачы грошай Беларусь таксама мае атрымаць ажно 950 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы не звязаныя і могуць выдаткоўвацца «на падтрымку эканомікі» так, як гэтую «падтрымку» разумее атрымальнік. 

Вакол гэтых грошай у гэты момант разгортваецца цэлая гісторыя. Найперш, амаль мільярд не можа быць атрыманы проста пераводам. Калі казаць проста, то гэта «чэк», які атрымальнік можа абмяняць на фунты, долары ці еўра ў еўрапейскім ці амерыканскім банку.

Выглядае, што гэты «чэк» афіцыйны Мінск атрымае, і з гэтым ужо мала што можна зрабіць. Гэта павінна адбыцца ўжо да канца жніўня. 

Так, New York Times піша, што падчас ваяжу па штатах лідар дэмакратычных сіл Ціханоўская і яе каманда «не здолелі пераканаць прадстаўнікоў МВФ адмовіцца ад выдачы грошай Беларусі». 

Як тлумачаць «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы, рэч у тым, што рэгламент выдачы сродкаў не ўлічвае ўнутраную сітуацыю ў краінах. Гэта нараджае палітычны аксюмаран: адной рукой Захад заціскае рэжым і пазбаўляе яго эканамічнай самастойнасці, а другой рукой дае вялізны крэдыт для пераадольвання сваіх жа намаганняў. 

Такім чынам, калі не ўдасца спыніць «выдачу чэка», то дзеянні дэмакратычных сілаў, можна меркаваць, будуць засяроджаны на тым, каб не дапусціць яго абмена на рэальныя грошы ў заходніх банках. 

Імаверна, Ціханоўскай і камандзе ўдалося заручыцца ў гэтай справе падтрымкай шэрага амерыканскіх сенатараў, якія трымаюцца думкі, якая стала дамінаваць пры Трампе, што міжнародным арганізацыям нельга давяраць, бо яны карумпаваныя і кепска сінхранізуюцца з рэальнай палітыкай.

Варта нагадаць, што дарадца выканаўчага дырэктара МВФ — беларус Аляксандр Забароўскі. У Беларусі ён быў памочнікам Мясніковіча ў Акадэміі навук, пазней займаў пасады намесніка міністра эканомікі і галоўнага дарадцы старшыні Нацбанка. У Амерыку Лукашэнка адпускаў Забароўскага вельмі неахвотна. Ці ёсць ягоная роля ў сітуацыі з грашыма, і якая канкрэтна, пакуль невядома.

Назіраем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру