«Мы выконвалі гэтую работу, робім і будзем рабіць. Гаворка можа весціся аб гэтых фашысцкіх сімвалах, па-іншаму мы іх цяпер называць не можам. На жаль, яны самі гэта заслужылі, гэтыя дзеячы, якія іх распаўсюджвалі.

Сёння нармальны, разумны чалавек разумее, што магло б адбыцца з нашай краінай, калі б, не дай бог, гэтыя нягоднікі захапілі ўладу ў краіне. Ніхто ім гэтага не дазволіць, у тым ліку і МНС», — сказаў Вадзім Сіняўскі.

«У цяжкадаступныя месцы маглі прыбыць толькі ратавальнікі. Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць. Дзякуй богу, нам удалося прайсці гэты этап няпросты, складаны. Калектывы Міністэрства досыць моцныя, згуртаваныя, гатовыя да выканання пастаўленых задач», — дадаў Сіняўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0