Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.
Суддзя Алена Бушава прызначыла хлопцу 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за спінай рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ адна справа.