«А ніякіх перамоваў не будзе. Перамовы — гэта капітуляцыя. На іншыя перамовы ніхто не пойдзе. А калі ўсіх раздзярбаняць, то і перамоў ніякіх не трэба будзе. Трэба разумець псіхалогію чыноўнікаў.

Любая лібералізацыя для Лукашэнкі сёння — гэта прамая пагроза, таму і бамбяць усе медыя, аналітыкаў і іншых. Ён разумее, што вертыкаль пайшла хістацца. Бо чыноўнікі таксама чытаюць альтэрнатыўныя медыя, умеюць думаць.

Вось нават нядаўняе выступленне на нарадзе з супрацоўнікамі і МЗС, дзе Лукашэнка заяўляе дыпламатам: «Ці вы з народам, краінай, прэзідэнтам, ці такія кадры краіне непатрэбныя». Гэта не проста так было сказана. Некаторыя не разумеюць, што асноўнае разлажэнне ідзе ў сістэме ўлады. Працэс, можа, павольна, але ідзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0