«З 15 чэрвеня ў сілу ўступіла новая рэдакцыя закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», і ў новых зменах да «экстрэмізму» аднеслі абсалютна ўсе злачынствы, па якіх людзей прызнаюць палітычнымі зняволенымі: «масавыя беспарадкі», «грубае парушэнне грамадскага парадку», «абраза службовых асоб» і г. д. Акрамя гэтага, узрасла колькасць спраў за «тэрарыстычны акт», што таксама лічыцца экстрэмізмам. Таму гэта лічба «экстрэмісцкіх спраў» такая вялікая. Можна казаць, што генеральная пракуратура сама прызналася, колькі людзей пераследуюць па палітычных матывах».

Але палітвязнямі ў Беларусі на сёння прызнана 586 чалавек. Чаму?

«Ёсць некалькі нюансаў, — тлумачыць эксперт. — Па-першае, праваабаронцы ведаюць не пра ўсе справы. Не ўсе родныя звяртаюцца да «Вясны» і іншых праваабарончых арганізацый, каб іх сваякоў прызналі палітвязнямі. Самі зняволеныя праз адвакатаў часам распавядаюць пра сукамернікаў, якія таксама сядзяць па палітычных справах, але пра гэтых людзей, на жаль, няма ніякай публічнай інфармацыі. Па-другое, ёсць частка справаў і выпадкаў, якія магчыма ацаніць толькі пасля судоў. Асабліва гэта тычыцца спраў, што звязаныя з псаваннем маёмасці ці так званых «тэрарыстычных актаў». У гэтых выпадках людзей могуць прызнаць палітвязнямі толькі пасля прысуду, калі па палітычных матывах яны атрымаюць непрапарцыйна вялікае пакаранне. Такіх справаў і кейсаў нас яшчэ чакае шмат, бо па некаторых справах суды толькі ідуць, а па некаторых працэсы яшчэ не пачыналіся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0