«Наша Ніва» паглядзела, колькі грошай «Имена» сабралі і перадалі на самыя буйныя праекты, пачынаючы з 2017 года.
— На аплату працы нянь, якія ў бальніцах даглядалі немаўлят-сірот — 750 тысяч рублёў
— На сродкі абароны ад каранавіруса для сацработнікаў і старых — 377 тысяч
— На домікі для дзяцей з анкалогіяй, дзе яны могуць жыць з бацькамі — 304 тысячы
— На прытулак для жанчын з дзецьмі, якія пацярпелі ад хатняга гвалту — 286 тысяч
— На пошук зніклых людзей — 326 тысяч
— На дагляд нямоглых старых у рэгіёнах — 276 тысяч
— На службу, якая дапамагала невылечна хворым дзецям у раёнах — 257 тысяч
— На дапамогу бяздомным — 230 тысяч рублёў
Выходзіць больш за 2,8 млн рублёў. Агулам за час працы платформа сабрала амаль 7 мільёнаў рублёў. Усе гэтыя пытанні павінна закрываць дзяржава, якая па Канстытуцыі з’яўляецца сацыяльнай.





