Праз тыдзень пачнецца суд над спартоўцам Аляксеем Кудзіным, пішуць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (арт. 363 ч. 2 КК)

Працэс будзе праходзіць у судзе Маладзечанскага раёна.

Нагадаем, 21 ліпеня апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

Ноччу 21 ліпеня Аляксей на самалёце прыбыў у Мінск. У Беларусі яго абвінавачваюць у супраціве міліцыі, ён прымаў удзел у пратэстах у Маладзечне, у мэтах бяспекі збег з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0