Як піша «Новая газета», спартоўца адразу ж затрымала паліцыя. 

Шабалюк — майстар спорту па кікбоксінгу, прызёр Кубка Беларусі. Летам 2020 года яго затрымалі сілавікі ў Брэсце, збілі і адпусцілі без пратакола. Пасля гэтага спартовец з'ехаў у Расію.

Праваабаронцы Маскоўскай Хельсінкскай групы асцерагаюцца, што яго могуць экстрадаваць, не дачакаўшыся абскарджвання рашэння Генпракуратуры РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0