«На сайце крам канфіскату з'явіўся цікавы тавар: мая апошняя кніга. І быццам гэта добрая навіна: раз гандлююць праз спецгандль, значыць, тавар «чысты», «дапушчаны да рэалізацыі», хоць і «б/к, без бачных дэфектаў». З іншага боку, гэта нешта з далікатных хорараў Найта Ш`ямалана: бачыць напісаную табой кнігу ў раздзеле «Каталог канфіскату, Друкаваная прадукцыя». І гадаць, што там за гісторыя стаіць, за гэтым асобнікам, «б/к, без бачных дэфектаў». І паколькі сам аб гэтым пісаў, памятаеце, у «Возеры Радасці», там, дзе гераіня выяўляе дарагую ёй рэч, памяць пра маці, — сярод канфіскаваных?» — напісаў Віктар Марціновіч.

Імаверна, што кнігі былі канфіскаваныя падчас ператрусаў у праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў. Таксама каля 500 асобнікаў былі канфіскаваныя падчас студзеньскага ператрусу ў выдавецтве «Кнігазбор».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0