Справа ў тым, што грамадзянін Ізраіля ішоў па праспекце Незалежнасці ў майцы «Супраць гвалтоўнай вакцынацыі». Гэта палічылі пікетам.

На судзе Егудзі заявіў, што на Акрэсціна яму сказалі аб адсутнасці любых правоў, не азнаёмілі з матэрыяламі справы і не далі пазваніць адвакату. На судзе мужчына казаў, што з’яўляецца прыхільнікам Лукашэнкі.

Рабі Егудзі 60 гадоў. Ён родам з Мінска. Але ў 19-гадовым узросце пераехаў у Ізраіль, дзе пражыў 30 гадоў. Назад у Беларусь ён вярнуўся ў 2010 годзе. У Ізраілі ў яго засталіся дзеці і ўнукі. Егудзі — хасід, пазіцыянуе сябе як прадстаўнік любавіцкай плыні. «Калі б у мяне спыталі, як павінна выглядаць прыстойная дзяржава, то я б сказаў: як Беларусь», — казаў Егудзі.

Ён шмат крытыкуе сённяшні заходні свет, дэмакратыю, лібералізм, але найбольш кранаюць пытанні гендару. Апошнім часам Егудзі стаў заўважным «кавід-дысідэнтам», адмаўляў не толькі каранавірус, але і вакцынацыю ад яго. У сваіх сацыяльных сетках часам з матам піша аб апанентах Лукашэнкі. Як пазаштатнік супрацоўнічаў з газетай «Вячэрні Магілёў», вядомай сваімі антыдэмакратычнымі поглядамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0