Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачвання падтрымлівала Ціпашкіна.
Абвінавачаныя прызналі віну поўнасцю. Пры гэтым Ілля Груздзёў і Сяргей Якубенка паміж сабой знаёмыя не былі, камяні не кідалі, у счэпцы не стаялі.
У судзе выступілі сведкі, некаторыя сведкі ў суд не з’явіліся, пасля былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы.
У выніку суд пакараў абвінавачаных абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а Іллю Груздзева — на 2 гады і 6 месяцаў.





