Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму з «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» змянілі меру стрымання — іх адпусцілі з-пад арышту пад паручальніцтва.

Следства працягваецца, дырэктара і юрыста Офіса абвінавачваюць у махлярстве. З лютага вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі — утрымліваўся ў СІЗА. Яны былі прызнаныя палітвязнямі.

У канцы ліпеня Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Офіса па правах людзей з інваліднасцю».

Праблемы ў гэтай ініцыятывы інвалідаў пачаліся пасля таго, як яе ўдзельнікі сталі ладзіць штотыднёвыя маршы пратэсту супраць фальсіфікацый і парушэнняў законнасці ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0