Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч

У грамадзкага руху «За Свабоду» заблякавалі банкаўскія рахункі. Гэта адбылося пасьля таго, я к у папярэднія дні сілавікі прыходзілі з ператрусамі ў офіс і ў кватэры, у прыватнасьці, да кіраўніка руху Юрася Губарэвіча, піша Свабода.

«Я паспрабаваў правесьці чарговую аплату арэнды офісу, але вярнуўся дакумэнт з адзнакай, што перавод ануляваны са спасылкай на ўказ. Да гэтага часу Сьледчы камітэт так і на паведаміў нам, з чым зьвязаныя ўсе гэтыя дзеяньні ў дачыненьні руху», — распавёў кіраўнік арганізацыі.

27 ліпеня стала вядома, што Вярхоўны суд зь невядомай прычыны прыпыніў разгляд справы аб ліквідацыі руху. Губарэвіч тады казаў, што Міністэрства юстыцыі мела ўсе неабходныя дакумэнты, каб закрыць справу, аднак не захацела зрабіць гэта ў дасудовым парадку.

Рух «За свабоду» быў заснаваны экс-кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году Аляксандрам Мілінкевічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0