Невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, абрэзалі і скралі драты электраправодкі і акустычнай сістэмы, такім чынам яны нанеслі матэрыяльную шкоду ў буйным памеры, піша Catholic.by.
Каб паправіць учыненую шкоду, магчыма, будзе неабходна нанава пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла.
Зазначаецца, што крадзеж адбыўся ў ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ, што быў прызначаны на 31 ліпеня — літургічны ўспамін святога Ігнацыя Лаёлы.





