Эльвіра Герман не выйшла ў фінал на 100 м з бар'ерамі. Не хапіла чатыры сотыя
Беларуска Эльвіра Герман не змагла прабіцца ў фінал Алімпіяды-2020 на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі.
У сваім паўфінале наша суайчынніца фінішавала пятай з вынікам 12,71 с.
У зводнай табліцы Эльвіра стала дзясятай і не адабралася ў медальны забег.