Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу Asahi, піша ТАСС.
«Цяпер я знаходжуся ў надзейным месцы. Аб далейшых планах распавяду раніцай праз адваката», — сказала Ціманоўская.
Лёгкаатлетка не паведаміла, ці пакінула яна аддзяленне паліцыі ў Такійскім міжнародным аэрапорце Ханэда.
Зараз перад участкам па-ранейшаму застаюцца журналісты, якія чакаюць з'яўлення Ціманоўскай.
Крысціну Ціманоўскую збіраліся выслаць з Токіа ў Беларусь. Яна будзе прасіць прытулак у Еўропе
«Трэнер сказаў, што гэта пытанне ўжо не на ўзроўні Федэрацыі і Мінспорту». Інтэрв'ю Ціманоўскай з аэрапорта





