Плантацыю выявілі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Бабруйскага гарвыканкама. Мужчыну затрымалі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Памяшканне для вырошчвання канопляў абсталяваў у кватэры 35-гадовы бабруйчанін.

Затрыманы растлумачыў, што вырошчваў каноплі для ўласнага спажывання.

Завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0