Апазіцыя спрабуе пераканаць МВФ, што нельга выдзяляць дапамогу, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Сродкі ад МВФ выдаюцца не чыстымі грашыма, а «чэкамі», якія можна абмяняць на пяць рэальных валют: даляры, еўра, юані, фунты і ены. 

Аднак пакуль з паведамлення МВФ не вынікае, што Беларусь будзе пазбаўленая гэтых «чэкаў», гаворка ідзе аб 950 мільёнах даляраў.

«Размеркаванне набудзе моц 23-га жніўня, мы не пакідаем намаганняў перашкодзіць атрыманню гэтага «чэка», тым больш, што ў свеце ёсць прэцэдэнты, такія як Венесуэла і М'янма, дзе ўрады, якія не прызнаныя легітымнымі, не атрымлівалі грошы ад МВФ», — заявіў «Нашай Ніве» Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік офіса Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях, былы функцыянер Сусветнага банка. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру