Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба адрэагаваў на гібель беларускага актывіста Віталя Шышова, паабяцаўшы, што Украіна зробіць усё магчымае для высвятлення «ўсёй праўды» аб гэтай трагічнай смерці.

«Украіна зробіць усё магчымае для расследавання гэтай справы: важна выявіць усю праўду аб яго трагічнай смерці», — заявіў міністр замежных спраў Украіны.

Кулеба падкрэсліў, што «шакаваны трагічнай весткай аб смерці беларускага актывіста Віталя Шышова».

Старшыню Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова, які знік у Кіеве 2 жніўня, знайшлі павешаным у кіеўскім парку.

Калегі Шышова з Беларускага дома заявілі, што за Віталём сачылі, і паліцыя пра гэта ведала.

Кіраўнік украінскай паліцыі Ігар Кліменка паведаміў аб траўмах на целе Віталя Шышова — у яго садраная скура на носе, калене і грудзях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0