Уводзяцца наступныя тэрміны самаізаляцыі, піша РБК-Украіна:

— 10 дзён для замежнікаў і ўкраінцаў (пачынаецца праз 72 гадзіны пасля перасячэння мяжы, пад кантролем дадатку «Вдома»);

— 14 дзён для асоб, якія прыбылі з Расіі ці Індыі, калі яны знаходзіліся там даўжэй за тыдзень на працягу апошніх 14 дзён (пачынаецца з моманту перасячэння мяжы).

Хто можа пазбегнуць самаізаляцыі:

— Замежнікі са страхавым полісам і дакументам, які сведчыць аб поўнай вакцынацыі.

— Той, хто мае на руках даведку аб поўнай вакцынацыі, або дакумент, выдадзены ва ўстаноўленым Міністэрствам аховы здароўя парадку, што пацвярджае атрыманне адной дозы вакцыны.

— У выпадку атрымання адмоўнага выніку тэставання на кавід (метадам ПЛР або экспрэс-тэставаннем), акрамя асоб, якія прыбылі з Расіі ці Індыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0