Сярэдняя па краіне тэмпература паветра за ліпень 2021 года склала +22,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 4,1°С, паведамляе сайт Белгідрамет.

Станоўчая анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй краіне. Сярэдняя тэмпература паветра ў першай і другой дэкадах ліпеня перавысіла кліматычную норму на 4,4 і 6°С адпаведна. У трэцяй было на 2,2ºС цяплей за норму. Максімум (+35,5°С) адзначаны на станцыі Магілёў 12 ліпеня і на станцыі Лельчыцы 17 ліпеня.

Тэмпература паветра ў цёмны час сутак на працягу месяца была ў межах +15… +20°С, апускаючыся ў самыя халодныя ночы да +10…+14°С і ніжэй. Мінімум (+6,8°С) зафіксаваны на станцыях Езярышча і Лынтупы 22 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0