БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях сітуацыі на мяжы, перадае БелТА.

«З сённяшняга дня ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, ці то з поўдня ці з захаду, крочыць не павінна. Як вы будзеце гэта рабіць — вось пасля гэтай нарады абмяркуем, — зберацеся ў дзяржсакратара. Тут міністр МУС, міністр абароны. Закрыйце кожны метр мяжы. Мы нездарма ўкладвалі каласальныя сродкі ў памежныя войскі, у нашы наогул сілавыя структуры. Народ наш павінен адчуваць сябе спакойна, ён павінен ведаць, што ёсць мужыкі, якія гатовыя іх абараніць, — заявіў Лукашэнка. — Вось гэта мы павінны зрабіць. Элементарна. Не дай бог, яны (сумежныя краіны) пачнуць рэалізоўваць тактыку выдварэння людзей, якіх яны туды паклікалі (нелегальных мігрантаў) праз афіцыйныя прапускныя пункты. Гэта ўжо… вы ведаеце наступствы, яны — таксама. Таму хай думаюць. Мы іх папярэдзілі, а яны няхай думаюць».

«Мяч на іх баку. Але дайсці да таго, каб забіваць людзей і напаўжывых выкідваць на нашу тэрыторыю … Ну нацысты і ўсё, чаго пра іх казаць», — дадаў ён.

Нагадаем, што пазаўчора літоўцы пачалі вяртаць нелегальных мігрантаў у Беларусь, якіх затрымліваюць на мяжы.

За сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек, а выправадзілі назад больш за 300 мігрантаў. Перад гэтым колькасць нелегальных мігрантаў пабіла ўсе магчымыя рэкорды, 2 жніўня затрымалі 214 чалавек, а ў нядзелю, 1 жніўня, 294 чалавекі.

Учора дзяржСМІ паведамілі, што на мяжы быў знойдзены збіты грамадзянін Ірака, ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0