«Адчуваю палёгку, бачачы, што спартсменка Крысціна Ціманоўская шчасліва прыбыла ў Польшчу. Аднак яшчэ адзін горды грамадзянін Беларусі быў вымушаны бегчы з краіны з-за дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Алімпійскае перамір'е было парушана», — напісаў Барэль у Twitter.
Барэль: Інцыдэнт з Ціманоўскай парушыў алімпійскае перамір'е
Інцыдэнт з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай парушыў алімпійскае перамір'е, лічыць прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.