Футбаліст Ліянэль Месі і клуб «Барселона» не працягнулі кантракт пасля 21 года гульні аргенцінца за іспанскі клуб.

Там заявілі, што падпісаць новы кантракт немагчыма «з-за эканамічных і структурных перашкод, звязаных з нормамі Ла Лігі».

У той жа час у каталонскім клубе кажуць, што абодва бакі мелі намер падоўжыць кантракт.

Паказваецца, што нападнік каманды і клуб глыбока шкадуюць з нагоды таго, што не ўдалося ажыццявіць агульнае жаданне падоўжыць кантракт.

Месі пачаў выступаць за «Барселону» ў 2000 годзе. З 2003 года ён выступаў за асноўны склад каталонцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0