Такім чынам у беларусаў на Алімпіядзе чатыры медалі:

золата батутыста Івана Літвіновіча, срэбра ў вольнай барацьбе Кадзімагаметава і Ірыны Курачкінай, бронза Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню).

А 15-й гадзіне бой за бронзавы медаль правядзе Ванэса Каладзінская (таксама вольная барацьба). 

Сёння скончыліся спаборніцтвы па пяцібор'і. Анастасія Пракапенка заняла 8-е месца, Вольга Сілкіна — 18-е.

Заўтра вызначацца пераможцы ў веславанні на байдарках і каноэ і пройдуць фіналы ў індывідуальным разрадзе ў мастацкай гімнастыцы. Паўсюль беларускі маюць неблагія шанцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0