catholic.by

catholic.by

Гаворачы пра шматлікія праблемы і крызісы, з якімі сёння сутыкаецца ўвесь свет і наша краіна, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў вернікаў шукаць адказы на пытанні: «Чаму мы, народ з багатай і больш як тысячагадовай хрысціянскай культурай, не можам мірна вырашаць свае надзённыя праблемы? Чаму ў нас адсутнічае дух пакаяння і прабачэння?

Чаму мы не ўслухоўваемся ў голас Папы Францішка, які ў апошняй энцыкліцы Fratell tutti — «Усе браты» заклікае быць братамі і сёстрамі і будаваць культуру еднасці?» Каб адказаць на гэтыя пытанні, арцыпастыр, правёўшы паралельт з сонечнай сістэмай, прапанаваў наступнае:

«У гэты складаны і лёсавызначальны час нашай гісторыі ў цэнтры нашага жыцця мы павінны паставіць не свае асабістыя амбіцыі, не імкненне да ўлады, матэрыяльных багаццяў, задавальненняў і таму падобнага, але сонца Езуса Хрыста, якое ніколі не заходзіць.

Толькі Ён пасылае нам промні святла любові і цяпла Божай ласкі. Толькі Ён можа дапамагчы вырашыць нашыя праблемы», — сцвердзіў арцыбіскуп.

Сваю гамілію іерарх завяршыў кароткай малітвай: «У гэты лёсавызначальны час нашай гісторыі дапамажы нам, Марыя — Кангрэгацкая Пані, якая валадарыш у горадзе над Нёманам, — зрабіць «перазагрузку» нашага жыцця, каб Бог, а не злы дух быў у яго цэнтры.

Дапамажы прыняць заўсёды актуальнае і дзейснае слова Твайго Сына. Яно з’яўляецца самай дасканалай канстытуцыяй, каб мы, жывучы паводле яе, будавалі новую, напоўненую ўзаемнай любоўю і пашанай мірную і шчаслівую Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0