За мінулыя суткі на літоўска-беларускай мяжы нікога не затрымалі, а прымусілі вярнуцца ў Беларусь амаль 250 мігрантаў. Двух чалавек упусцілі ў Літву па гуманітарных меркаваннях: жанчыне і непаўналетняму выклікалі хуткую дапамогу, у дзіцяці дыягнаставалі пераахаладжэнне.

З 3 жніўня Літва вяртае ў Беларусь нелегальных мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Дзякуючы гэтаму колькасць выяўленых мігрантаў у Літве рэзка ўпала. У сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек, а выправадзілі больш за 300 мігрантаў. У чацвер — усяго 2 мігрантаў.

Да гэтага з канца чэрвеня колькасць затрыманых рэдка апускалася ніжэй за сотню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0