Іван Літвіновіч прынёс адзін залаты медаль у Токіа

Іван Літвіновіч прынёс адзін залаты медаль у Токіа

У мнагабор'і ў мастацкай гімнастыцы беларускі занялі пятае месца з вынікам 84,050. Перамагла Балгарыя з вынікам 92,100.

У омніуме (веласпорт) Таццяна Шаракова заняла 16-е месца.

Такім чынам, у беларусаў на Алімпіядзе сем медалёў:

золата Івана Літвіновіча (батут),

срэбра: Ірыны Курачкінай, Магамедхабіба Кадзімагамедава (вольная барацьба) і жаночай байдаркі-чацвёркі (Марына Літвінчук, Вольга Худэнка, Маргарыта Махнева, Вольга Папок),

бронза: Ванэсы Каладзінскай (вольная барацьба), Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню), Аліны Гарнасько (мастацкая гімнастыка).

Адзначым, што з сямі узнагарод тры медалі заваяваныя ў вольнай барацьбе.

У агульным заліку Беларусь на 45-м месцы. Украіна — 44-я, у іх адзін залаты, шэсць сярэбраных і 12 бронзавых.

У Польшчы — 17-е месца: 4+5+5, у Літвы адзін медаль (срэбра), у Латвіі адзін залаты і адзін бронзавы.

Найбольшую колькасць узнагарод заваявалі ЗША — 39 залатых. 40 сярэбраных і 33 бронзавыя (усяго 112)

На Алімпіядзе ў Рыа-2016 у Беларусі было дзевяць медалёў (1+4+4), у Лондане-2012 — 10 (2+5+3), у Пекіне-2008 — 14 (3+4+7). Найбольш ўзнагарод было ў Сіднэі-2000 — 17 (3+3+11). У Афінах у 2004-м і Атланце ў 1996-м было па 15 медалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0