Фота «Мінскі кур'ер»
«Сёння ўранку на 99 годзе жыцця адышла ў лепшы свет наша выдатная пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч… Вечная памяць», — напісаў ён.
Алена Васілевіч нарадзілася 22 снежня 1922 года ў Ліпніках пад Слуцкам. У восем гадоў засталася без бацькоў і выхоўвалася ў сваякоў. Аўтар тэтралогіі «Пачакай, затрымайся…» з культавай аповесцю «Расці, Ганька!»
Нядаўна «Беларуская энцыклапедыя» перавыдала «Расці, Ганьку» з малюнкамі Васіля Шаранговіча, які ілюстраваў кнігу пры першым выданні ў 1966 годзе.
0
0
0
0
0
0