Як паведамляе тэлеграм-канал «Будслаў», ля касцёла паклалі дарожныя пліты і прыбыла першая партыя металу.

Таксама прыехаў кран, з дапамогай якога будуць аднаўляць дах, і сёння яго пачалі ўсталёўваць каля касцёла. Хутка таксама павінны прыехаць будаўнічыя рыштаванні.

Нагадаем, 11 мая ў касцёле адбыўся пажар, які знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0