Цяпер Сяргей у Гомельскім СІЗА, дзе ў закрытым рэжыме праходзіць суд. 

«Праз нежаданне расстацца з уладай у Беларусі цалкам разгромлена свабода выказваць сваё меркаванне, свабода сходаў, свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, страчаны незалежныя СМІ, праваабарончыя арганізацыі, законнасць і давер да праваахоўчай і судовай сістэм, — кажа Ціханоўскі з-за кратаў. — Але беларусы здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, убачылі велізарную падтрымку за мяжой. Па сутнасці, ідзе агульнапланетарная рэкламная кампанія Беларусі. Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам гэтую сусветную вядомасць выкарыстоўваць для дынамічнага развіцця дзяржавы, кажу гэта як рэкламшчык з 15-гадовым стажам. Ідзіце да перамогі!»

Пасланне з-за кратаў да гадавіны выбараў перадае і Віктар Бабарыка, ён ужо адбывае тэрмін у калоніі ў Наваполацку. Як праходзіў пратэст, Віктар даведваўся ад сваіх адвакатаў, з навінаў на ТБ, якія трэба было ўспрымаць наадварот, і, канешне, па сігналах аўтамабіляў, якія чулі ў СІЗА КДБ. 

«Я ніколі не хацеў застацца і жыць у Беларусі так, як хачу гэтага зараз, — кажа палітвязень. — І хоць з 18 чэрвеня мінулага года [дзень, калі яго затрымалі сілавікі] я не бачыў краіны, разумею: вобраз будучай Беларусі, які ёсць у мяне ў галаве, падзяляе вельмі шмат людзей». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру