«Іх на піку было (а ёсць методыка падліку) 46 тысяч 700 — у Мінску. Сабралі з усёй краіны. Ну а карцінку зрабіць не праблема. І глядзіцца прыгожа».

Лукашэнка адзначыў, на вуліцах магло быць і больш людзей.

«Я здаю сабе справу ў тым, што іх магло быць і больш. Таму што за мяне ў краіне ніколі не галасавала прыкладна 10% насельніцтва. Гэта былі людзі, якім я непрымальны з першых выбараў, таму што яны мне прайгралі выбары, — гэтыя нацыяналістычна настроеныя, з фашыствуючым ядром. Але гэта нацыяналістычнае ядро, нават у добрым сэнсе, дзесьці на флангах. Там людзі, якія хочуць суверэнітэту і незалежнасці, праўда, ад усіх незалежнасці. І перш за ўсё — ад Расіі. І гэта ў лепшым выпадку. А бліжэй да ядра — там фашыствуючыя», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0