• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Ад рэдакцыі
Фота 1 з 3
09.08.2021 / 15:35

«Кахаю цябе яшчэ больш, чым раней». Ліст Адар'і Гуштын свайму мужу Ягору Марціновічу за краты

З 8 ліпеня нашаніўцы Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі. Лісты і да іх на Валадарку, і стуль ходзяць кепска. Тыя радкі, што трапляюць на волю, — найдаражэйшы скарб для блізкіх. Мы друкуем ліст Адар'і Гуштын да Ягора. Мы не ведаем, ці праб'ецца ён скрозь цэнзуру, але спадзяёмся, што калісьці Ягор яго прачытае.

«Прывітанне, зай!

Мінуў месяц, як ты за кратамі. Самы доўгі і самы цяжкі месяц у нашым жыцці. Яшчэ ніколі мы не расставаліся на такі доўгі час, без магчымасці хаця б па тэлефоне сказаць адно аднаму хоць пару словаў.

Мы ведалі, што па нас могуць прыйсці. Па нас прыходзілі, і не раз. І ведаеш, некаторыя ўсё ж пытаюць, а чаму ты не з’ехаў. А я нават не ведаю, што ім адказаць, людзям, якія калі такое пытаюць, зусім не разумеюць, які ты чалавек. Восенню, калі ты быў на Акрэсціна, аператыўнік з МУС схіляў цябе пакінуць Беларусь. Як недарэчна гэта нават гучала. Гэта як трэба неахайна ставіцца да сваёй працы, каб прапаноўваць табе такое. Я памятаю, як ты ўсміхаўся, калі следчы забараніў табе выезд за мяжу. З’явілася надзея, што цябе прынамсі не будуць выпіхваць з краіны, як Калеснікаву. 

Я вельмі рада, што за гэты цяжкі год у нашым жыцці было так шмат падарожжаў па Беларусі. Памятаеш, як мы прадавалі тэлевізар мужыку з Талачына, як ён гандляваўся за зніжку хоць у 10 рублёў, і прапаноўваў нам узамен экскурсію па горадзе? Ты памятаеш, які там прыгожы парк і касцёл? Ці як мы ездзілі ў Бераставіцу, памятаеш, красівенны, як казала мая бабуля, касцёл у цэнтры, а зверху гняздо з буслікамі? А за плотам, проста па суседстве, жыве самотная бабуля. Мы не паспелі разам з’ездзіць у Быхаў, цяпер я праглядаю здымкі адтуль і ўяўляю, як мы раненька ў суботу сядзем у машыну, возьмем з сабой чорны хвост і паедзем туды, на радзіму твайго дзеда. Як мы будзем смяяцца з тупых песень па радыё, абмяркоўваць, напрыклад, міграцыйны крызіс і ты абавязкова раскажаш мне футбольную гісторыйку, напрыклад, пра жанчын-трэнераў, якіх усё часцей бяруць у прафесійныя каманды.

Пасля мы закажам песню на радыё для папона, з нейкім смешным паведамленнем, а ён будзе званіць і дзякаваць, як гэта было нечакана, хаця гэта ўжо амаль стала нашай традыцыяй. Мы спынімся ў дарозе, каб купіць у мясцовых ягад, а на запраўках — каб пакарміць пёселяў, якія туды забягаюць. Мы будзем заязджаць у вёскі і радавацца, якія беларусы малайцы, як у іх усё дагледжана, якія вялікія агароды. Я буду спыняцца і проста дыхаць свежым паветрам, трохі нават бурчаць, што ў Мінску няма чым дыхаць, а ты будзеш закочваць вочы і казаць, што няма ў свеце лепшага горада за твой.

Цяпер ты вымушана сядзіш у самым цэнтры Мінска. І я спадзяюся, тваёй фантазіі хапае, каб разбурыць муры і згадаць, што за кратамі касцёл, тэатр, спуск да Нямігі, дзе я феерычна звалілася на хуткасці з самаката.

Кожны новы дзень я стараюся ўспрымаць як набліжэнне нашай сустрэчы. Мы ёсць адно ў аднаго. І ведаеш, калі б кагосьці з тых, хто біў цябе і здзекаваўся з цябе, хаця б на 10% кахалі так, як цябе і мяне, гэтыя людзі не рабілі б подласцяў і злачынстваў.

Адміністратар канала па дэананімізацыі сілавікоў расказала ў інтэрв'ю, што звесткі ім дасылаюць нават сваякі тых людзей. Пачула я гэта і думаю: гэта як трэба жыць, каб твае родныя на такое пайшлі?

Мне ўвесь час пішуць людзі, часта незнаёмыя, якія перадаюць, што ў мяне самы цудоўны муж у свеце. Хтосьці кажа, засаліў спецыяльна для цябе сала і просіць перадаць яго на Валадарку. Хтосьці даслаў смс «Старыя Дарогі з вамі», а я, шчыра сказаць, ніколі ў Старых Дарогах і не была. Учора вось беларус, які жыве ў Швейцарыі, запрасіў нас у падарожжа, там я таксама яшчэ не была. Але мы спачатку паедзем у Быхаў, а пасля, можа быць, і ў Швейцарыю. Навокал вельмі шмат добрых людзей. І ведаеш, калі мяне накрывае туга, я згадваю 16 жніўня 2020 года, слёзы шчасця ад таго, што мы ўбачылі. Мы пераможам. Я кахаю цябе яшчэ больш, чым раней».

Пішыце лісты нашым калегам

СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск
Марціновічу Ягору Аляксандравічу
Скурко Андрэю Генадзевічу

Чытайце таксама: «Мой мілы Андрэйка, ужо месяц мы не разам». Свайму мужу за краты піша Паўліна Скурко

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў Скурко і Марціновіча
«Наша Ніва» запрашае на працу мастака
За першыя суткі збору грошай для працы «Нашай Нівы» рэдакцыя атрымала 111 пераводаў. Дзякуем!
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер
Экс-супрацоўніца Белага дома: Трамп заклікаў да штурму Капітолія
Ва Украіну едзе прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода ФОТА
Саміт НАТА ў Мадрыдзе: у меню аказаўся «Рускі салат»
У Бабруйску затрымалі Кацярыну Мрачкоўскую
У Польшчы таксама збіраюць грошы на «Байрактар» для Украіны
З Турцыяй дамовіліся, яна не будзе стаяць на шляху Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
Усяго патроху
У Японіі прадалі адну вішаньку за 300 даляраў. Як такое магчыма?
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Прапагандысты паспрабавалі сілы ў «Што? Дзе? Калі?» — чым скончылася?
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Спорт
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях
Здарэнні
ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну
У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»
У Мінску мужчына напаў на школьніцу з шарыкавай ручкай
Да пенсіянеркі прыйшоў кур'ер забраць $20 000 за «выратаванне сына», а яна замкнула яго і выклікала міліцыю
У Мінску бойка на праезнай частцы скончылася прыступам ВІДЭА
У Жыткавіцкім раёне ў Прыпяці патанула 8-гадовая дзяўчынка
Жыхар Вілейшчыны на рэтрааўтамабілі падбіў дзве машыны каля возера пад Маладзечнам
Карысная інфа
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Спёка не адступае. У панядзелак зноў да +33°С
Здароўе
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна
«Вірус нікуды не дзеўся». Новую хвалю кавіду ў Беларусі можна чакаць у канцы лета
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Беларусбанк змяняе ліміты для сваіх міжнародных банкаўскіх картак
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж
Беларусь і Расія зноў плануюць адмяніць роўмінг. Новы тэрмін — да канца года 
Што стала з рынкам арэнды кватэр: рэальныя гісторыі ад арандатараў і ўласнікаў жылля
Меркаванні
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
Чалы патлумачыў, чаму Лукашэнка — казачны персанаж, а мышка, якая хвосцікам махне, ужо пабегла
Дынько: Калі рускія няздольныя ўзяць Чарнігаў, то пра які напад на Літву можа ісці гаворка
«А Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам». Вельмі кароткі сцэнар уступлення беларускіх войскаў у вайну
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Мастацкая выстава «Гэта дыягназ» прапрацавала толькі адзін дзень
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
Беларусы замежжа плануюць пешую тыднёвую пілігрымку Варшава — Кастамалоты
Андрэй Скурко пачаў новы цыкл дзіцячых вершаў — пра машынкі
Скурко: Не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць
Упершыню званне «народнага пісьменніка Беларусі» прысвоілі рускамоўнаму літаратару
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
Свет
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавекі. Калі іх не выдасць — не ратыфікуем пагадненне 
ЗША выдзеляць Украіне дадатковыя 800 мільёнаў даляраў
Расія прыгразіла Балгарыі разрывам дыпламатычных адносін, калі яна не адмовіцца ад высылкі расійскіх дыпламатаў
Украіна разрывае адносіны з Сірыяй з-за прызнання «ЛНР» і «ДНР»
«Ідзіце да д'ябла»: Украінскі дыпламат недыпламатычна выказаўся на адрас нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць спыніць падтрымку Украіны
Пратакол аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА падпішуць у наступны аўторак

Спецыфічная лексіка, непраўдападобныя лічбы і займальная геаграфія. Як Мінабароны Расіі хлусіць аб поспехах ва Украіне
Расійскі гарнізон на востраве Змяіны разгромлены. Масква назвала эвакуацыю яго рэштак «крокам добрай волі»
Галоўнае
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавекі. Калі іх не выдасць — не ратыфікуем пагадненне 
Расія прыгразіла Балгарыі разрывам дыпламатычных адносін, калі яна не адмовіцца ад высылкі расійскіх дыпламатаў
У Гродне ў апошні момант адмянілі фэст «Аўтанашэсце»
Беларусбанк змяняе ліміты для сваіх міжнародных банкаўскіх картак
«Ідзіце да д'ябла»: Украінскі дыпламат недыпламатычна выказаўся на адрас нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць спыніць падтрымку Украіны
У Полацку з акна пятага паверха выпала аднагадовая дзяўчынка
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
Усяго патроху
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Фота / Відэа
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
Апытанка
Самае чытанае
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал
«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі
Самае лайканае
«Акрамя як «б**» адказаць нічога не змагла». Дзяўчына абурылася патрабаваннем ІТ-кампаніі размаўляць у калектыве па-беларуску
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
«А Лукашэнка становіцца ваенным злачынцам». Вельмі кароткі сцэнар уступлення беларускіх войскаў у вайну
Чалы патлумачыў, чаму Лукашэнка — казачны персанаж, а мышка, якая хвосцікам махне, ужо пабегла
Гарачыя тэмы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
У доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадаюць кватэру Прытыцкага. Як там усярэдзіне і што па кошце?
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
АНТ упершыню назвала праўдзівую лічбу. Але прамаўчала пра іншую
Скурко: Не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Старонка перагортваецца, але сітуацыя можа перарасці ў гвалтоўнае супрацьстаянне. Новае даследаванне пра беларусаў
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх