За апошнія тры дні польскія памежнікі ля мяжы з Беларуссю затрымалі 349 мігрантаў
З 6 жніўня польскія памежнікі затрымалі 349 мігрантаў за незаконнае перасячэнне беларуска-польскай мяжы. Самая вялікая група — 85 чалавек — была затрыманая памежнікамі паста ў польскай Кузніцы ў суботу. Замежнікі, хутчэй за ўсё, з'яўляюцца грамадзянамі Ірака і Афганістана.
Цяпер высвятляюцца іх асобы, узрост і грамадзянства. Таксама ўсе замежнікі праходзяць тэставанне на каранавірус.
Пасля пацвярджэння асобы яны па рашэнні суда змяшчаюцца ў ахоўныя цэнтры.
Усяго з пачатку года на ўчастку, які ахоўваецца Падляскім аддзяленнем памежнай службы, быў затрыманы 871 мігрант.