Буракі — у 3,2 разу, моркву — амаль у 3 разы, капуста — больш чым у 2,5 разу, бульба — у 1,8 разу.

Пра гэта «Мінск-Навінам» распавёў старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Шчаковіч.

У Минску рост цэн толькі за чэрвень на буракі склаў 263%, бульбу — 188%. А па параўнанні з цэнамі снежня 2019 года бурак падаражэў і зусім на 658%, — А. Шчаковіч.

Ён падкрэсліў, што дадзенай групы тавараў у Беларусі вырабляецца значна больш, чым неабходна для ўнутранага спажывання. Тым не менш вынікі практычна кожнага праведзенага маніторынгу фіксуюць пастаяннае павышэнне цэн.

З 50 пазіцый па 20 — цэны ў Мінску вышэй, чым у астатніх рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0