Europa press sports

Europa press sports

Пра тое, што аргенцінскі футбаліст падпісаў двухгадовы кантракт з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год да чэрвеня 2024 года, напісала французская спартыўная газета L'equipe.

Інфармацыю пацвярджаюць і спартыўныя каментатары.

«Усё пацверджана. Ліянэль Месі будзе гульцом ПСЖ. Усё вырашылася літаральна ў апошнія хвіліны», — сказаў Бі-бі-сі Гільем Балаге, аўтарытэтны спартыўны калумніст, які спецыялізуецца на іспанскім футболе.

Кантракт Месі з «Барселонай» скончыўся 1 ліпеня. У пачатку жніўня клуб паведаміў, што пагадненне падоўжанае не будзе. Прычынай сталі «эканамічныя і структурныя перашкоды па правілах іспанскай Ла Лігі».

34-гадовы Месі заваяваў з «Барсай» 36 трафеяў і забіў 672 галы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0