Аб будаўніцтве сучаснай магістралі, якая злучыць Кіеў і Кішынёў прэзідэнты Малдовы і Украіны дамовіліся ў студзені гэтага года падчас візіту Маі Санду ў Кіеў.

«У нас ёсць амбіцыйная ідэя — будаўніцтва сучаснай магістралі, якая злучыць Кіеў і Кішынёў. З гэтай мэтай мы абмеркавалі будаўніцтва памежнага перахода праз раку Днестр. Гэта скароціць падарожжа паміж сталіцамі нашых дзяржаў да пяці гадзін», — сказаў тады прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Будаўніцтва пачалося 12 ліпеня. 

Для магістралі паставяць новы 641-метровы мост цераз Днестр каля горада Ямпаль ва Украіне з больш як 5-кіламетровымі пад’ездамі да яго. Мост паўстане коштам украінскага боку.

Рэалізацыя праекта пачалася пасля разгромнай перамогі праеўрапейскай Партыі дзеяння і салідарнасці (ПДС) у Малдове на ліпеньскіх выбарах. ПДС набрала 52 працэнты галасоў, тады як прарасійскі альянс сацыялістаў і камуністаў — толькі 27 працэнтаў.

І Украіна, і Малдова трымаюцца курсу на еўраінтэграцыю і маюць першыя эканамічныя поспехі пасля таго, як для іх адкрыліся еўрапейскія рынкі. У гэтым годзе сярэдні заробак у абедзвюх краінах перавысіў эквівалент 500 даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру