У якасці доказаў экс-сілавікі выклалі сем кароткіх аўдыязапісаў. Гэта сазвон камандзіра АМАПа Балабы з міністрам Кубраковым, размова капітана міліцыі і следчага з Гомеля, начальніка 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міхаіла Бедункевіча і намесніка начальніка крымінальнай міліцыі Менскай вобласці Ігара Качалава і шэраг іншых. 

Найцікавейшы запіс пад нумарам шэсць. На ім, як сцвярджаецца, размаўляюць начальнік міжнародна-прававога ўпраўлення Генпракуратуры Алег Хлышчанка і прадстаўнік бюро Інтэрпала ў Беларусі Аляксандр Пятран. 

Прадстаўнік пракуратуры цікавіцца, ці накіравалі ў Інтэрпал матэрыялы на Дылеўскага (відаць, гаворка ідзе пра лідара страйкама МТЗ Сяргея Дылеўскага). На што Пятран адказвае, што Інтэрпал адмаўляе: «Яны дакумент даслалі, каб мы сканчвалі ім вось гэта вось херачыць з аднатыпнай фабулай» запыты ідуць «з аднатыпнай фабулай» (па палітычных справах сілавікі часта нічога новага не выдумываюць, а проста капіруюць фармулёўкі з адной справы ў другую). Пятран кажа, што з такой фабулай будзе «чалавек, напэўна, тысяча», а ў іх і так праблема, што Інтэрпал адмаўляе ў вышуку.

«Адно пытанне, калі пашле Інтэрпал нас з вамі, а іншая справа калі наша дзяржава нас пашле, — кажа на тое прадстаўнік Генпракуратуры, а наконт рэакцыі Інтэрпола ўдакладняе: — Мне іх гнеў да аднаго месца».

Запісы атрымала група, якая называе сябе «кіберпартызанамі». Яны сцвярджаюць, што таксама ўзламалі пашпартную базу з персанальнымі данымі ўсіх грамадзян Беларусі, базу ДАІ, базу «Беспарадкі» (з данымі па затрыманых па «народным» артыкуле 23.34), даныя са шпіталя МУС, базу галоўнага ўпраўлення кадраў МУС.

Сілавікі і дзяржаўныя СМІ ніяк не каментуюць сітуацыю, даных пра тое, што супраць «кіберпартызанаў» заведзена крымінальная справа, пакуль няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру