Аўстрыя выказала Беларусі пратэст у сувязі з затрыманнем журналістаў тэлерадыёкампаніі ORF у Мінску, паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў у Вене.
Сёння мінская міліцыя абвергала інфармацыю пра затрыманне аўстрыйскіх журналістаў. «Ніякіх журналістаў учора ў Мінску не затрымлівалі», — казала афіцыйная прадстаўніца ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.





