У Смаленскай вобласці злавілі нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Расію з Беларусі
У раёне населенага пункта Жанвіль памежнікі спынілі машыну, у якой расіянін спрабаваў нелегальна правезці 4 сірыйцаў і егіпцяніна.
Раней у раёне населенага пункта Чырвоная Горка затрымалі яшчэ 14 грамадзян краін Сярэдняй Азіі. Яны таксама хацелі незаконна прабрацца ў Расію.
Верагодна, нелегалы, якім стала амаль немагчыма трапіць з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, шукаюць новыя напрамкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ