«Паліцыя ўжыла неабходныя меры і разагнала натоўп, затрыманыя 26 чалавек, якіх даставілі ў галоўны камісарыят паліцыі», — расказаў у сераду кіраўнік ГКП Віленскай акругі Саўлюс Гагас, піша Delfi.

Іх затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў беспарадках. Паводле паліцыі, гэтыя людзі падазраюцца ў парушэнні грамадскага парадку і нанясенні траўмаў паліцыі. 

«Я павінен сказаць, што пацярпелі каля 10 паліцэйскіх, супрацоўнікаў Службы грамадскай бяспекі», — дадаў ён.

Кіраўнік Службы грамадскай бяспекі Рычардас Поцюс расказаў Delfi, што трое вартавых парадку шпіталізаваныя: адзін атрымаў кантузію ў выніку выбуху, у другога пераламаныя ногі выбуховым пакетам, у трэцяга пераломы ног, атрыманыя ў выніку нанясення траўмаў камянямі.

У аўторак на акцыю пратэсту каля парламента Літвы сабралася каля 5000 чалавек. Яны выказалі сваю незадаволенасць у сувязі з палітыкай урада і магчымымі абмежаваннямі для людзей без «пашпарта магчымасцяў».

Канчаткова разагналі ўдзельнікаў акцыі толькі каля другой гадзіны ночы. Быў ужыты слёзацечны газ.

Сёння пратэстоўцы маюць намер сабрацца ля будынка ўрада. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0