Кіраўніцтва кампаніі Iraqi Airways разам з Міністэрствам транспарту Ірака і іракскімі дыпламатамі «прыкладаюць усе намаганні, каб забяспечыць належныя ўмовы эвакуацыі суайчыннікаў з Беларусі».

Такім чынам, за апошнія два дні ў Ірак вярнулася каля 320 чалавек.

6 жніўня іракскія ўлады загадалі нацыянальным авіяперавозчыкам спыніць палёты ў Мінск. Дазволены толькі вываз суайчыннікаў на радзіму. Рашэнне было прынятае пасля перамоў Багдада з ЕС, а таксама з Літвой і Латвіяй. МЗС Ірака папярэдзіла суграмадзян аб небяспецы стаць ахвярамі гандлю людзьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0