Паводле задумкі аўтара праекта, птушкі ляцяць на фоне сілуэту самалёта Як-130. На адным баку гранітнай пліты будуць імёны лётчыкаў-герояў, а на адваротным — апошняя расшыфраваная фраза перамоваў:

— Катапультуйцеся!
— Не! Горад пад намі…

Памятны знак плануецца размясціць у двары шматкватэрных жылых дамоў на месцы падзення самалёта.

Трагедыя ў небе над Баранавічамі адбылася 19 мая. Як-130 выконваў вучэбны палёт, але ўзнікла тэхнічная няспраўнасць. Маёр Андрэй Нічыпорчык і лётчык Мікіта Куканенка цаной уласнага жыцця адвялі самалёт ад жылых кварталаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0