Стала істотна менш карупцыйных злачынстваў. Практыка апошняга года паказвае, што ў фокусе праваахоўнікаў цяпер іншыя злачынствы — усё больш за ўдзел у мітынгах, каментары на адрас прадстаўнікоў улады, супраціў сілавікам. За карупцыю асудзілі 232 чалавек (летась за гэты перыяд было на 154 больш), хабары атрымалі 80 чалавек, далі хабары — 58 чалавек.
За шэсць месяцаў суды разгледзелі больш за 105 тысяч адміністратыўных справаў. Амаль 65,5 тысяч беларусаў па выніку заплацілі штрафы, больш за 18 тысяч — адправілі на суткі. Колькі справаў было за пратэсную дзейнасць, ВС не паведамляе. Нядаўна ўвялі новае пакаранне — грамадскія працы, але за паўгода толькі дзевяць чалавек атрымалі яго.





