Першы этап вучэння пройдзе на тэрыторыі Беларусі, другі — пасля перадыслакацыі — на расійскім палігоне «Ашулук». Там будуць выкананы баявыя пускі.
Асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на павышэнні зладжанасці органаў кіравання і воінскіх частак ЗРВ, удасканаленні навыкаў прыкрыцця войскаў і аб'ектаў ад удараў сродкаў паветранага нападу ва ўмовах складанай абстаноўкі з ужываннем праціўнікам радыёэлектронных перашкод высокай інтэнсіўнасці, адзначае Мінабароны.
Адзначаецца, што ў перыяд вучэнняў чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі па дарогах Беларусі.





