Ганне Чубаравай 39 гадоў. З адукацыі яна біяхімік, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Пасля сканчэння аспірантуры прыйшла на працу ў ліцэй БДУ. Спачатку выкладала ў ім біялогію. Пасля абароны дысертацыі стала загадчыцай кафедры прыродазнаўчых навук. Апошнія чатыры гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

Папярэдні дырэктар Ігар Варакса кіраваў ліцэем менш за два гады. Прычыны яго звальнення не называюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0